Страницы меню навигации

"БИП - Институт правоведения"

Частное учреждение образования

Знакамітыя мінчане ХІХ–ХХ стст. Мінск і Міншчына пасля падзей 1921 года – лёсы людзей и краіны

13-14 верасня 2016 г. адбылася юбілейная Х міжнародная навуковая канферэнцыя “Знакамітыя мінчане ХІХ–ХХ стст. Мінск і Міншчына пасля падзей 1921 года – лёсы людзей и краіны”.

Мерапрыемства традыцыйна праводзіцца Польскім інстытутам у Мінску сумесна з БІП. Адкрываючы пленарнае пасяджэнне першы прарэктар БІП Васіль Банько адзначыў, што у рамках правадзімых канферэнцый на тэматыку беларускай сталіцы, удала рэалізаваны шэраг іншых падобных праектаў па гісторыі і культуры Беларусі. Іх вынікі прадстаўлены ў адпаведных зборніках і атрымалі высокія ацэнкі спецыялістаў. Таксама вітаў прысутных дырэктар Польскага Інстытута Матэўш Адамскі, які адзначыў высокі ўзровень гэтай серыі канферэнцый, уручыў БІП дыплом і пажадаў плёну сёлетнім сустрэчам.

Навуковы ўзровень чарговага форума вызначалі галоўным чынам дактары і кандыдаты навук. З польскага боку прынялі ўдзел у конферэнціі дактары навук Мацей Мроз (Вроцлаў), Здзіслаў Вінніцкі (Вроцлаў), Раман Юркоўскі (Ольштын), Мікалай Іваноў (Аполь). Беларускі бок быў не менш рэпрэзентатыўным. Дастаткова адзначыць дактароў навук Імануіла Іофэ, Леаніда Лыча, Аляксандра Вабішчэвіча, Святлану Снапкоўскую, кандыдатаў навук Валянціна Мазеца, Анатоля Вялікага, Александра Цымбала, Івана Янушэвіча – іх імёны шырока вядомы ў гуманітарнай навуцы як ў Беларусі, так і ў замежжы.

Гэтае навуковае мерапрыемства заўсёды прываблівае не толькі гісторыкаў, але і філолагаў. Таму і тэматыка, якая сёлета факусіравалася на падзеях пасля 1921 года, атрымалася даволі шырокай. Трэба адзначыть, что пэўная колькасць дакладаў была прысвечана паўсядзённаму жыццю людзей Мінска і рэгіёна ў гэты перыяд. Шмат якія матэрыялы ўводзяцца ўпершыню ў навуковы зварот і дазваляюць часам па-іншаму, пераасэнсавана глянуць на наша мінулае амаль стогадовай даўніны.

Вынікі гэтай канферэнцыі, як і папярэдніх, плануецца падаць асобным выданнем. Таму з імі будзе мець магчымасць азнаёміцца кожны жадаючы.

polski-institut1 institut-polski2 institut-polski-3 institut-polshski-4