Страницы меню навигации

"БИП - Институт правоведения"

Частное учреждение образования

Выставка «Страна изобретателей — Германия»

Выставка «Страна изобретателей — Германия»

Прыродазнаўчыя вынаходніцтвы з Германіі, якія ўскалыхнулі свет: выстава плакатаў, прысвечаная гістарычным адкрыццям і будучым інавацыям.
Камп’ютар, тэлефон, тэлевізар, рэнтгенаўскія прамяні альбо аўтамабіль – гэтыя наватарскія нямецкія вынаходніцтвы трывала ўвайшлі ў побыт людзей усяго свету. Новая выстава плакатаў Інстытута імя Гётэ дае магчымасць пазнаёміцца з гістарычнымі адкрыццямі, якія ўскалыхнулі свет, а таксама зазірнуць у будучыя інавацыі з Германіі.
Цікавыя цытаты вядомых людзей выступаюць у якасці ўводзінаў у сем тэмаў: інфарматыку, энэргію, мабільнасць, камунікацыю, медыцыну, оптыку і сыравіну. Кожнай сферы прысвечаны ад пяці да шасці «экспанатаў», якія вытлумачаюцца з дапамогай тэкста і малюнкаў.